Віпа́сана
як яе выкладае С.Н.Гóенка

Медытацыя
ў традыцыі Саяджы У Ба Хіна
Вітаем!
Віпа́сана, што азначае бачыць рэчы такімі, якія яны ёсць на самой справе, з’яўляецца адной з самых старажытных індыйскіх тэхнік медытацыі. Ёй навучалі ў Індыі больш за 2500 гадоў таму як універсальнаму сродку ад усіх жыццёвых нягод, то бок як Мастацтву Жыцця. Для тых, хто не знаёмы з медытацыяй Віпасана, даступныя Уводзіны ў Віпа́сану спадара Гóенкі, адпаведныя відэаматэрыялы, а таксама Пытанні і адказы пра Віпа́сану.
Courses
Тэхніка медытацыі Віпасана выкладаецца на дзесяцідзённых стацыянарных курсах, падчас якіх удзельнікі вывучаюць асновы метаду і практыкуюцца дастаткова, каб адчуць яго карысныя вынікі. За ўдзел у курсах не спаганяецца ніякай аплаты — нават за харчаванне і пражыванне. Усе выдаткі пакрываюцца выключна з ахвяраванняў людзей, якія, завяршыўшы курс і адчуўшы карысць Віпасаны, жадаюць даць магчымасць іншым таксама атрымаць гэты досвед.
Locations
Курсы праводзяцца ў шматлікіх медытацыйных цэнтрах, а таксама на арандаваных пляцоўках па-за цэнтрамі. Кожнае месца мае свой уласны расклад курсаў. У большасці выпадкаў падаць заяўку на ўдзел у курсе можна анлайн на гэтым сайце. У свеце існуе шмат цэнтраў Віпасаны — у Індыі і іншых краінах Азіі/Ціхаакіянскага рэгіёну, у Паўночнай Амерыцы, Лацінскай Амерыцы, Еўропе, Аўстраліі і Новай Зеландыі, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Дзесяцідзённыя курсы па-за цэнтрамі часта арганізуюцца мясцовымі студэнтамі Віпасаны ў розных рэгіёнах. Даступны алфавітны спіс месцаў правядзення курсаў ва ўсім свеце, а таксама інтэрактыўная карта месцаў правядзення курсаў па ўсім свеце і ў Індыі ды Непале.
Спецыяльныя курсы і рэсурсы
Курсы медытацыі Віпасана таксама праводзяцца ў турмах. Асобны дзесяцідзённы курс Віпасаны для бізнес-лідэраў і дзяржаўных службоўцаў перыядычна арганізуецца ў некалькіх цэнтрах па ўсім свеце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце Executive Course. Інфармацыя пра медытацыю Віпа́сана таксама даступная на іншых мовах. Каб выбраць мову, націсніце на глобус у правым верхнім куце старонкі.